Акцыя ў Курапатах і сустрэча “сутачнікаў”. Далучайцеся!

29 снежня 2011 14:52  |  Навіны ад Маладога Фронту

Паважаныя сябры! Запрашаем сёньня а 17:00 на традыцыйную акцыю ўшанаваньня памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у Курапатах, а ў 19.00 — сустрэць пасля 10 сутак арышту з СІЗА на Акрэсціна  прадпрымальніка, намесніка старшыні Руха Салідарнасці «Разам» Аляксандра Макаева, маладафронтаўца Міхася Мускага і яшчэ некалькіх чалавек, якія былі арыштаваныя падчас мірнай акцыі 19 снежня 2011 года!

 

Традыцыйнае мерапрыемства ў Курапатах ладзіцца менскімі грамадзкімі актывістамі кожны месяц 29-га чысла. Пачатак сёньняшняй акцыі а 17 гадзіне. Менск, урочышча Курапаты. Прыходзьце ўскладанне кветак і малітву ў Курапатах, а таксама на сустрэчу паплечнікаў ля Акрэсьціна!

Болей навін