Партнёры БХД. Мэркель папрасіла Пуціна даць НДА шанс
Канцлер Нямеччыны і лідарка нямцкіх хрысьціянскіх дэмакратаў Ангела Меркель заклікала прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна даць няўрадавым арганізацыям «добры шанец».
Мэркель заявіла: каб квітнець, Расеі патрэбная актыўная грамадзянская супольнасьць.
Яна адзначыла, што РФ ў цяперашні час залежыць ад запасаў сыравіны. Меркель сказала, што Расеі трэба ўкараняць інавацыі, і няўрадавыя арганізацыі маглі б дапамагчы ў гэтым.
Канцлер Нямеччыны зрабіла гэтыя заявы на адкрыцьці прамысловага кірмашу ў нямецкім горадзе Гановэры.
Напярэдадні ў Расеі прайшлі праверкі недзяржаўных арганізацыяў, якія фінансуюцца з-за мяжы.
Прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін у інтэрвію нямецкаму тэлебачаньню заявіў, што Расея мае права на такія праверкі, каб ведаць, якія арганізацыі атрымліваюць грошы з-за мяжы «і для чаго.»