Партнёры БХД. Ангела Меркель у трэці раз запар прызнаная самай уплывовай жанчынай свету
Аўтарытэтны амерыканскі часопіс Forbes апублікаваў штогадовы рэйтынг 100 самых уплывовых прадстаўніц прыгожага полу. Як і два папярэднія гады, яго ўзначаліла канцлер ФРГ Ангела Меркель. За апошнія дзесяць гадоў Меркель ўвайшла ў спіс восем разоў, з іх сем – займаючы ў ім першае месца.
Другое месца заняла Прэзідэнт Бразіліі Дылма Русеф. Нагадаем, што на год раней на другім месцы была экс-дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан.
Трэцяе месца ў рэйтынгу атрымала жонка мільярдэра Біла Гейтса Мелінда Гейтс, якая займаецца дабрачыннасцю.
У першую пяцёрку спісу таксама ўвайшлі першая лэдзі ЗША Мішэль Абама і Хілары Клінтан.
На шостым месцы – выканаўчы дырэктар Facebook Шэрыл Сэндберг, на сёмым – кіраўнік МВФ Крысцін Лагард.