Дэлегацыя БХД падтрымала нарвежскіх партнёраў падчас парламенцкіх выбараў

13 верасня 2013 10:07  |  Свет

Дэлегацыя аргкамітэту
Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ў складзе каардынатара Гарадзенскай абласной
арганізацыі Мікалая Баўсюка, прэс-сакратара Максіма Гацака, менскай актывісткі
Наталлі Маразевіч і іншых наведала сваіх нарвежскіх партнёраў з
Хрысціянска-дэмакратычнай партыі (KrF)
падчас парламенцкіх выбараў, якія адбыліся 9 верасня.

 

Прадстаўнікі
БХД мелі магчымасць прыняць удзел у разнастайных выбарчых мерапрыемствах,
дэбатах і пікетах, даведацца пра разнастайныя выбарчыя тэхналогіі, бліжэй
азнаёміцца з выбарчай сістэмай Нарвегіі, правіламі падліку галасоў і гэтак
далей. Дэлегацыя БХД таксама мела сустрэчы з кандыдатамі на парламенцкія выбары
ад рэгіёну Рагаланд, прымала ўдзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных
заканчэнню парламенцкай кампаніі і падвядзенню вынікаў выбараў.

 

Па
выніках выбараў KrF, якая выступае за абарону чалавечай годнасці ва ўсіх
сферах грамадска-палітычнага жыцця, ахову і падтрымку сямей, адказнае
гаспадаранне і міжнародную салідарнасць, атрымала 10 дэпутацкіх месцаў у
нарвежскім парламенце і, хутчэй за ўсё, увойдзе ў кіруючую права-цэнтрысцкую
кааліцыю, што мае прыйсці на змену сацыялістычнаму ўраду.

 

БХД
зычыць сваёй сястрынскай партыі поспехаў у дзейнасці і ўваходу ў склад будучага
ўраду Нарвегіі!

 

 

Дэлегацыя БХД падтрымала нарвежскіх партнёраў падчас парламенцкіх выбараў

Болей навін