Ангела Мэркель: ЕЗ павінен трымацца сваіх прынцыпаў

27 лістапада 2014 17:22  |  Свет

Канцлерка ФРГ падкрэсліла, што справіцца з
крызіснай сітуацыяй на ўсходзе Украіны можна будзе ў тым выпадку, калі Еўразвяз
будзе трымацца сваіх прынцыпаў.

 

«Мы зможам справіцца з сітуацыяй (на ўсходзе
Украіны), калі будзем прытрымлівацца сваіх прынцыпаў», – сказала яна падчас
выступу перад сябрамі GDV – нямецкага аб’яднання страхавальнікаў ў Берліне,
піша«Інтэрфакс».

 

Мэркель прызнала, што многія нямецкія кампаніі
адчуваюць на сабе негатыўнае ўздзеянне санкцый, уведзеных ЕЗ супраць Расеі,
якія таксама адмоўна ўплываюць на развіццё эканомікі Нямеччыны.

 

Акрамя таго, канцлер ФРГ адзначыла, што Захад
не павінен звяртацца да вайсковых сродках у адказ на далучэнне Расеяй Крыма.

Болей навін