Хрыстос уваскрос!

01.05.2016, 12:49  |  Галоўныя навіны, Грамадства

Хрыстос уваскрос!
Дарагія сябры, паплечнікі, браты і сёстры! Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя шчыра віншуе ўсіх, хто сёння святкуе светлае свята Вялікадня!

Жадаем вам Божага дабраславення, натхнення і духовага ўздыму! У цяжкія часы гісторыі добрыя весткі Хрыстовага Ўваскрасення заўсёды прыносяць людзям моцнае пасланне надзеі і перамогі жыцця над смерцю!

Нягледзячы на ўсю несправядлівасць, якая ёсць у свеце і Беларусі, пагарду і беззаконні, памятайма, што тыя, хто сеюць смерць і здзекі, насамрэч, будуць пераможаныя. “Cмерць, дзе твая перамога? Смерць, дзе тваё джала?”

Жыве Беларусь! Жыве з Богам!

Навіны па тэме