У Воршы ў рамках стагоддзя БХД ушануюць памяць Мікалая Крукоўскага (фота)

29 кастрычніка 2016 19:07  |  Галоўныя навіны

У Воршы ў рамках стагоддзя БХД ушануюць памяць Мікалая Крукоўскага (фота)

У Воршы прайшла сустрэча, прысвечаная прэзентацыі “Беларускай хрысціянскай азбукі” і 100-годдзю БХД. Прысутнічала 25 чалавек.

Сустаршыня БХД Павел Севярынец распавёў аршанцам пра гісторыю хрысціянскай дэмакратыі ў Беларусі і пра іх выбітнага земляка, старшыню БХДП у 1994-99 гадах, прафесара, доктара філасофскіх навук, Мікалая Ігнатавіча Крукоўскага.

БХД Воршы і аршанская грамадскасць вырашылі падрыхтаваць праграму ўшанавання памяці Мікалая Крукоўскага да 100-годдзя БХД.

Акрамя гэтага, адбылася прэзентацыя “Беларускай хрысціянскай азбукі”, якую правялі Кастусь і Вольга Севярынцы.

Болей навін