Сёння – Круглы стол “Праблема алкагалізацыі насельніцтва. Абмеркаванне прапановаў зменаў заканадаўства”

17 лістапада 2016 06:03  |  Галоўныя навіны

Сёння - Круглы стол “Праблема алкагалізацыі насельніцтва. Абмеркаванне прапановаў зменаў заканадаўства”

17 лістапада Беларуская хрысціянская дэмакратыя супольна з дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ганнай Канапацкай правядзе круглы стол на тэму «Праблема алкагалізацыі насельніцтва. Актуальныя пытанні заканадаўства ў галіне рэгулявання абароту алкаголю на тэрыторыі Беларусі».

Пад час круглага стала адбудзецца абмеркаванне праблемы алкагалізацыі насельніцтва Беларусі. Таксама будуць абмеркаваныя прапановы па змене заканадаўства дзеля вырашэння гэтай праблемы.

Мэта круглага стала – вызначыць першачарговыя крокі па дэалкагалізацыі Беларусі, у тым ліку, прапановы па змене заканадаўства.

Мерапрыемства праводзіцца у рамках працы камісіі па ахове здароўя Асамблеі народных прадстаўнікоў.

Для ўдзелу ў круглым стале неабходная папярэдняя рэгістрацыі па тэлефоне: 8029-321-95-51, Вольга Кавалькова.

Болей навін