22 лютага - круглы стол «Актуальныя пытанні заканадаўства ў галіне незаконнага абароту наркатычных сродкаў»

20.02.2017, 13:27  |  Галоўныя навіны, Грамадства

22 лютага - круглы стол «Актуальныя пытанні заканадаўства ў галіне незаконнага абароту наркатычных сродкаў»
Запрашаем журналістаў прыняць удзел у круглым стале на тэму зменаў Крымінальнага кодэкса і судовай практыкі, які пройдзе 22 лютага а 14:00 (рэгістрацыя удзельнікаў з 13:30). Для ўдзелу неабходна папярэдне зарэгістравацца па тэлефонах: 80293219551 або 80296424758.

Круглы стол “Актуальныя пытанні заканадаўства ў галіне незаконнага абароту наркатычных сродкаў” арганізаваны па ініцыятыве аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”, грамадскага руху “Маці 328” і пры ўдзеле дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ганны Канапацкай (камісія па эканамічнай палітыцы ) і Максіма Місько (камісія па заканадаўстве).

На круглым стале плануецца абмеркаванне наступных пытанняў:

1. Як атрымалася, што беларусы хварэюць на наркаманію? Якая прафілактыка.

2. Прабелы ў заканадаўстве пры кваліфікацыі злачынстваў па артыкуле 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

3. Прапановы па змене артыкула 328 Крымінальнага кодэкса і правапрымяняльнай практыкі.

4 Праблемы ўтрымання асуджаных.

Да ўдзелу ў круглым стале таксама запрошаныя:

1. Дэпартамент выканання пакаранняў МУС.

2. Галоўнае ўпраўленне па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС.

3. Генеральная пракуратура.

4. Вярхоўны суд.

5. Мiнiстэрства аховы здароўя.

6. Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.

7. Следчы камітэт.

8. Дзяржаўны мытны камітэт.

9. ДУ «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя».

10. Палітычныя партыі і праваабарончыя арганізацыі.

Навіны па тэме