Дзяніс Садоўскі, магчыма, на Акрэсціна (відэа затрымання)

25 сакавіка 2017 23:50  |  Галоўныя навіны

Дзяніс Садоўскі, магчыма, на Акрэсціна (відэа затрымання)

Беларуская хрысціянская дэмакратыя працягвае высвятляць месцазнаходжанне адказнага сакратара БХД Дзяніса Садоўскага, які быў затрыманы перад пачаткам акцыі да Дня Волі ў Менску 25 сакавіка.

Ва ўсіх РАУС і ў ЦІП на Акрэсціна доўгі час заяўлялі, што яго ў іх няма. Толькі пасля таго, як іншыя затрыманыя паведамілі БХД, што бачылі яго ў РАУС Цэнтральнага раёна, там пацвердзілі, што ён сапраўды быў у іх.

Зараз, паведамілі ў РАУС, ён знаходзіцца на Акрэсціна, але зноў датэлефанавацца туды пакуль не атрымліваецца.

Болей навін