«Чарнобыльскі шлях» адбудзецца. Збор а 18:00 ля “Кастрычніка”

21 красавіка 2017 18:02  |  Галоўныя навіны

«Чарнобыльскі шлях» адбудзецца. Збор а 18:00 ля “Кастрычніка”

 

Мінгарвыканкам
пагадзіўся адкарэктаваць час правядзення “Чарнобыльскага шляху”,
пайшоўшы насустрач заяўнікам акцыі.

Як паведаміў БелаПАН сустаршыня
аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел
Севярынец, аб змене часу правядзення шэсця заяўнікам акцыі 21 красавіка
паведамілі ў гарвыканкаме.

«Такім чынам, «Чарнобыльскі
шлях» у гэтым годзе адбудзецца: збор удзельнікаў адбудзецца каля кінатэатра “Кастрычнік”
у 18 гадзін, затым шэсце да Чарнобыльскай капліцы», – сказаў Севярынец.

Раней
Мінгарвыканкам перанёс час пачатку акцыі з заяўленых 18 на 14-й гадзіне,
змяніўшы пры гэтым маршрут шэсця: арганізатары прасілі збор удзельнікаў акцыі
каля тэатра оперы і балета і наступнае шэсце па вуліцы Максіма Багдановіча да
Чарнобыльскай капліцы ў раёне плошчы Бангалор.

Як ужо
паведамлялася, у 18 гадзін 26 красавіка ў Кіеўскім скверы пачнецца
санкцыянаваны гарвыканкамам мітынг, скліканы Кансерватыўна-хрысціянскай партыяй
– БНФ.

Болей навін