Віталю Рымашэўскаму пагражаюць забараніць выезд за мяжу

29 чэрвеня 2017 14:02  |  Галоўныя навіны

Віталю Рымашэўскаму пагражаюць забараніць выезд за мяжу

 

Судовыя выканаўцы
папярэдзілі сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага,
што цягам дня яму могуць забараніць выезд за мяжу і апісаць яго маёмасць, а
таксама ўжыць іншыя метады, якія ўжываюцца да тых, хто не сплачвае штрафы.

Як высветлілася,
сума штрафаў, накладзеных на палітыка за ўдзел у акцыях пратэсту, перавышае 2
тыс. даляраў, ці 4 тыс. рублёў. Іх патрабуюць выплаціць цягам дня.

“Такая спешка не
тыповая. Звычайна даецца магчымасць адтэрміноўкі. Я звязваю гэты ціск і на
мяне, і на Паўла Севярынца з пазіцыяй БХД па палітвязнях, у прыватнасці па “Справе
патрыётаў”, з маімі выступамі на гэты конт у Берліне і Брусэлі, а таксама з
рэзалюцыяй па Беларусі, якую мы рыхтуем разам з нашымі еўрапейскімі партнёрамі
для Парламенцкай асамблеі АБСЕ. У ёй мусяць быць узгаданыя і палітвязні, і іншыя
факты парушэння правоў чалавека”, – заявіў Віталь Рымашэўскі.

Болей навін