Касацыйную скаргу Дзяніса Садоўскага на зрыў Дня Волі разгледзяць 6 ліпеня

30 чэрвеня 2017 14:41  |  Галоўныя навіны

Касацыйную скаргу Дзяніса Садоўскага на зрыў Дня Волі разгледзяць 6 ліпеня

 

Менскі гарадскі
суд 6 ліпеня аб 11:00 па адрасе вуліцы Дуніна-Марцінкевіча, 1 пачне разглядаць
касацыйную скаргу адказнага сакратара Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Дзяніса
Садоўскага на зрыў Менгарвыканкамам правядзенне акцыі 25 сакавіка. Адпаведны
ліст ён атрымаў з суду Маскоўскага раёну Менска.

Нагадаем, што суд
Маскоўскага раёна Мінска Дзянісу Садоўскаму, які быў адным з былых заяўнікаў
акцыі пратэсту на Дзень Волі, адмовіў
у яго скарзе
на дзеянні мінскіх уладаў напярэдадні 25 сакавіка.

Садоўскі
патрабаваў прызнаць парушэннем закона тое, што Мінгарвыканкам не даў ва
ўстаноўлены законам пяцідзённы тэрмін да акцыі адказ аб тым, ці дазволеная яна.У судзе актывіст нават на пальцах адлічваў пяць дзён ад 25 сакавіка. Але
гэта не пераканала суддзю Алену Рудніцкую.

Болей навін