Павел Севярынец выбраны ў Раду Згуртавання беларусаў свету

17.07.2017, 10:09  |  Галоўныя навіны, Палітыка

Павел Севярынец выбраны ў Раду Згуртавання беларусаў свету

 

Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец узяў удзел у сёмым З'ездзе беларусаў свету, які прайшоў 15-16 ліпеня ў Менску.

 

 

Севярынец выступіў на пленарным паседжанні З'езду з прамовай пра сувязь хрысціянства і нацыянальнага руху, і з дакладам пра 100-годдзе Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ды газеты "Крыніца" - на секцыі з'езда, прысвечанай ролі мовы і культуры ў дзяржаўным будаўніцтве.

 

Падчас прыняцця рэзалюцыі З'езду на прапанову Паўла Севярынца ў выніковыя дакументы былі ўключаныя патрабаванні свабодных дэмакратычных выбараў і спынення палітычнага пераследу.

 

Нарэшце, Павел Севярынец быў выбраны ў склад Вялікай і Малой Рады Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына".

Навіны па тэме