Віталь Рымашэўскі: патрабуем спыніць пераслед незалежных адвакатаў

12.09.2017, 23:07  |  Галоўныя навіны, Палітыка

Віталь Рымашэўскі: патрабуем спыніць пераслед незалежных адвакатаў

 

Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі ў сувязі з пазбаўленнем ліцэнзіі адзінага з апошніх рэальна незалежных адвакатаў Беларусі Ганны Бахцінай заявіў, што гэты выпадак не мусіць застацца па-за ўвагай як беларускай грамадскасці, гэтак і міжнародной супольнасці.
«Тое, што Міністэрства юстыцыі ўціхую пазбавіла ліцэнзіі аднаго з самых прафесійных адвакатаў са стажам амаль 40 гадоў, выклікае абурэнне і пачуццё агідаў ад чыноўнікаў міністэрства. Насуперак усім дэкларацыям беларускіх уладаў, што ў нас нібыта ёсць нейкія паляпшэнні ў выкананні правоў чалавека, удары рэжыму накіраваныя на кожнага сумленнага чалавека ў Беларусі. Знішчаюцца прафсаюзы, знішчаецца адвакатура”, - адзначыў ён.
“Беларуская хрысціянская дэмакратыя разам, я перакананы, з калегамі па Правацэнтрысцкай кааліцыі – мы прыкладзем усе намаганні, каб адстаяць адвакацкую ліцэнзію і спыніць пераслед. Сёння я, найперш, звяртаюся да грамадскай супольнасці. У якасці першага кроку мы прапануем падпісаць анлайн-петыцыю. Мы будзем звяртацца ў Міністэрства юстыцыі, да праваабарончых арганізацый, міжнароднай супольнасці. Беларусам трэба навучыцца бараніць адно аднаго, інакш чыноўнікі без сумлення знішчаць кожнага паасобку, пазбавяць магчымасці жыць і працаваць”, - падкрэсліў Віталь Рымашэўскі.
Петыцыя ў падтрымку Ганны Бахцінай

 

 

Навіны па тэме