Прэс-канфенцыя па вынiкaх Брусэльскага самiту: Міжнародны парадак дня па Беларусі павінен фарміравацца не у Маскве i не у Брусэлi, a ў Беларусi!

27.11.2017, 15:22  |  Галоўныя навіны, Палітыка, Грамадства

Прэс-канфенцыя па вынiкaх Брусэльскага самiту: Міжнародны парадак дня па Беларусі павінен фарміравацца не у Маскве i не у Брусэлi, a ў Беларусi!

 

Правацэнтрысцкая кааліцыя ацаніла вынікі саміту ўсходняга партнёрства і прэзентавала міжнародны план працы правацэнтрыстаў.

Лідэрскі саміт EPP адбыўся ў Бруселі 24 лістапада. У ім прынялі ўдзел, акрамя лідэраў правацэнтрысцкай кааліцыі, практычна ўсе кіраўнікі Еўрапейскага Саюза: спадар Юнкер, Хан, Дональд Туск, Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, Прэзідэнт Арменіі, а таксама лідэры іншых палітычных партый, краін ўсходняй Еўропы, і кіраўніцтва Еўрапейскай Народнай Партыі. Віталь Рымашэўскі, сустаршыня БХД адзначыў, што важным вынікам саміту стала рэзалюцыі Еўрапейскай Народнай Партыі. Прынятая рэзалюцыя і будзе вызначаць стратэгію Еўрапейскай Народнай Партыі. У ёй прапануецца прынцыпова новы фармат дыялогу ЕС і Беларусі, а менавіта рэальны ўдзелу грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных сілаў Беларусі ў дыялогу, а таксама акцэнт робіцца на выкананне правоў чалавека, неабходнасці правядзення выбараў у адпаведнасці са стандартамі АБСЕ, свабода прэсы. Нагадаем, што EPP сёння з'яўляецца кіруючай партыяй у Еўрапейскім Саюзе.

«Трэба адзначыць, што тэкст рэзалюцыі па Беларусі рыхтаваўся не Бруселем. Гэта была наша прапанова, якую ўпершыню мы агучылі на пасяджэнні Еўранэст у Кіеве, і цяпер яна стала часткай стратэгіі Еўрапейскай Народнай Партыі.

Сёння Правацэнтрысцкая кааліцыі паказала прыклад таго, як парадак дня па Беларусі можа быць сфармулявана не ў Брусэлі, не ў Маскве, але ўнутры краіны, і ўжо затым падтрымана партнёрамі.

Я лічу, што гэта добры прыклад для беларускага МЗС, які ўвесь час азіраецца на Маскву ў любым сваім дзеяньні. Вядома, такія аглядкі і ўзгаднення важных для беларуска-еўрапейскіх стратэгій з крамлём выстаўляюць нашу краіну як сатэліта Расійскай Федэрацыі. Я заклікаю беларускі МЗС браць прыклад з правацэнтрысцкай кааліцыі і рабіць акцэнт на фарміраванне беларускай парадку дня ў Менску », - адзначыў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.

У бліжэйшы час Правацэнтрысцкая кааліцыя працягне рэалізацыю стратэгіі абазначанай у рэзалюцыі лідэрскага саміту Еўрапейскай Народнай Партыі на ўсіх пляцоўках, дзе прысутнічаюць прадстаўнікі нашых партый і нашых партнёраў у Еўропе. Гэтая будзе і Парламенцкая асамблея рады Эўропы, і АБСЭ, і Еўранэст, і Еўрапейскі парламент, а таксама нацыянальныя парламенты краін Еўрапейскага Саюза.

«Наша пазыцыя палягае ў тым, што рэформы ў нашай краіне павінны быць не дэкаратыўнымі, а рэальнымі. Яны павінны ўключаць рэформы ў галіне правоў чалавека, правядзенне свабодных і справядлівых выбараў, рэформы судовай сістэмы. Без гэтых зменаў, немагчыма паспяховае правядзенне рэформаў не ў эканоміцы не ў сацыяльнай сферы », - заявіў Віталь Рымашэўскі.

Навіны па тэме