Павел Севярынец: "байцы нябачнага фронту" хочуць перабіць незалежныя СМІ паасобку

29.01.2018, 13:10  |  Галоўныя навіны, Палітыка

Павел Севярынец: "байцы нябачнага фронту" хочуць перабіць незалежныя СМІ паасобку

 

Самы наведвальны беларускі апазіцыйны рэсурс заблакаваны - за два месяцы да 100-годдзя БНР. Менавіта "Хартыя-97" удзяляла найбольш увагі падрыхтоўцы да Дня Волі-2018, заявіў сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец.

“Для мяне няма сумневаў, што атака на "Хартыю" выкліканая ў тым ліку страхам рэжыму перад 25 сакавіка”, - падкрэсліў ён.

Паводле яго, зараз задача ўсіх салідарных беларусаў - дамагацца адмены блакіроўкі і адначасова інфармаваць людзей пра спосабы яе абыходу. 

 

“Відавочна, што тактыка "байцоў нябачнага фронту" - перабіць незалежныя СМІ паасобку. Таму ўсіх неабыякавых беларусаў заклікаю пакінуць убаку прэтэнзіі альбо заўвагі да "сваіх" - і разам, дружна далучацца да кампаніі салідарнасці з "Хартыяй-97"”, - заявіў сустаршыня БХД.

Навіны па тэме