Вольга Кавалькова: «Легалайз» кампраметуе людзей, якія дамагаюцца вызвалення сваіх сваякоў па артыкуле 328

26.02.2018, 11:56  |  Навіны, БХД

Вольга Кавалькова: «Легалайз» кампраметуе людзей, якія дамагаюцца вызвалення сваіх сваякоў па артыкуле 328

 

Сустаршыня БХД Вольга Кавалькова пракаментавала заяву партыі адносна кампаніі “Легалайз”  і арганізацыі «Дзея»:

"Мы спрабавалі звяртацца да кіраўніцтва і прадстаўнікоў гэтай арганізацыі каб яны спынілі такія дзеянні. Аднак яны гэтага рабіць не збіраюцца. Асобныя іх прадстаўнікі кажуць, што «Дзея» не мае дачынення да "Легалайз". Аднак гэта няпраўда. Месяц таму на афіцыйнай старонцы гэтай арганізацыі ў Facebook была апублікаваная іх справаздача, дзе гаворыцца ясна аб тым, што "Легалайз" - гэта адна з кампаній «Дзея». Пастаянныя рассылкі ад гэтай арганізацыі змяшчаюць інфармацыю пра "Легалайз" і заклікаюць прыняць удзел у іх акцыях. У дадзеным выпадку абуральна не толькі тое, што «Дзея» дзеля піяру абражае хрысціян нашай краіны, але і тое, што сваёй кампаніяй "Легалайз" яны кампраметуюць людзей, якія дамагаюцца вызвалення сваіх незаконна альбо празьмерна жорстка асуджаных сваякоў па артыкуле 328. Легалайз «Дзеі» увесь час прыкрываецца асуджанымі па артыкуле 328. Падобна на тое, што дзеля палітычнага піяру для іх усе сродкі добрыя. Нам не застаецца нічога іншага як публічна заявіць пра тое, што БХД не мае нічога агульнага з падобнымі дзеяннямі і падобнымі арганізацыямі."

Навіны па тэме