Затрыманы Аляксей Туровіч (абноўлена)

04.07.2018, 16:46  |  Навіны, БХД

Затрыманы Аляксей Туровіч (абноўлена)

 

Сёння, 4 ліпеня, каля 14.00 быў затрыманы Аляксей Туровіч.

 

Затрыманне праводзілі асобы ў цывільным. Машына, у якой ехаў спадар Туровіч, была спыненая. З ужываннем фізічнай сілы актывіст быў затрыманы і звезены ў невядомым кірунку.

 

Як стала вядома Радыё Свабода, суд над Аляксеям Туровічам адбыўся ў судзе Менскага раёну. Абвінавацілі Туровіча па артыкулах 17.1 («Хуліганства») і 23.34 ч. 1 («Удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве»). Гэта тычыцца падзеяў 6, 7 і 9 чэрвеня каля рэстарана «Поедем поедим».

 

У пратаколах гаворыцца, што Туровіч 7 чэрвеня ўступіў у бойку з грамадзянінам С. (супрацоўнікам рэстарана. — РС); 6 чэрвеня парушыў парадак правядзеньня пікетаваньня; 9 чэрвеня наўмысна перашкаджаў праходу наведнікаў і праезду транспарту на тэрыторыю рэстарана, патрабаваў закрыць рэстаран.

 

Туровіч віны не прызнаў. Засьведчыў, што 7 чэрвеня супрацоўнік рэстарана напаў на людзей, якія абараняюць Курапаты, парваў буклеты з інфармацыяй, у тым ліку ўдарыў Туровіча. Праезду транспарту, паводле рэжысэра, ён перашкаджаў, але не замінаў людзям праходзіць пешкі.

 

У якасьці доказаў у судзе былі прагледжаныя відэазапісы, аднак відэафіксацыі магчымай бойкі паміж Туровічам і супрацоўнікам рэстарана ў судзе не паказалі.

Навіны па тэме