БХД працягвае бестэрміновую варту ў Курапатах - кожную сераду. Далучайцеся!

12.07.2019, 11:59  |  Галоўныя навіны, Палітыка

БХД працягвае бестэрміновую варту ў Курапатах - кожную сераду. Далучайцеся!

 

Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, якая ініцыявала штодзённую бестэрміновую варту ў Курапатах, працягвае кампанію абароны нацыянальнага мемарыялу.
Кожную сераду з 12.00 да 20.00 актывісты і прыхільнікі БХД з бел-чырвона-белымі сцягамі прыходзяць да брамы сумнавядомага рэстарану "Поедем-поедім", незаконна пабудаванага ў ахоўнай зоне Курапатаў, і раздаюць буклеты наведнікам, якія заяжджаюць на тэрыторыю. 
У дзень "Кабак НКВД" наведвае дзясяткі два-тры машынаў. Некаторыя разварочваюцца пасля размовы з актывістамі. На думку абаронцаў Курапатаў, рэстаран працуе ва ўбытак.
У іншыя дні курапацкая варта стаіць з 16.00 да 21.00, у аўторак - з 14.00 да 21.00.
Заклікаем далучацца!

Навіны па тэме