Аднавіў працу сайт Маладога Фронту

26 студзеня 2011 13:05  |  Навіны

Амаль тыдзень не працаваў сайт міжнароднай моладзевай арганізацыі “Малады фронт”. У мінулую пятніцу на партал была зьдзейсьнена моцная атака, наступствы якой атрымалася ліквідаваць троху менш, як за тыдзень. Дзякуй Вам за клопат і падтрымку: нам важна адчуваць Вашую ўвагу! – напісана ў першым пасля аднаўлення сайта інфармацыйным паведамленні.

Як паведамлялі ў прэс-службе “МФ”, зайсці на сайт не маглі як наведвальнікі, так і адміністратары: на старонцы ўпарта высвечваўся допіс “У вас няма дазволу на доступ да гэтага серверу”. Усе файлы з сайту былі выдаленыя.

Актывісты арганізацыі мяркуюць, што да праблемаў з сайтам маюць дачыненне супрацоўнікі спецслужбаў. За апошні тыдзень на допыты ў КДБ былі выкліканыя дзясяткі актывістаў, прычым шмат пытанняў на допытах тычыліся якраз працы сайта, яго  адміністратараў і журналістаў.

Віншуем маладафронтаўцаў з аднаўленьнем працы сайту!

Паводле сайтаў Маладога Фронту і Еўрарадыё

Болей навін