Тацяна Севярынец атрымала ліст падтрымкі ад прэзыдэнта Эўрапейскай народнай партыі

11 сакавіка 2011 12:17  |  Навіны

Тацьцяна Севярынец, маці палітвязьня, лідэра БХД Паўла Севярынца атрымала ліст падтрымкі ад прэзыдэнта Эўрапейскай народнай партыі (European People’s Party, EPP). Вільфрэд Мартэнс, прэзыдэнт EPP, зьвярнуўся да маці зьняволенага ў СІЗА КДБ палітыка са словамі салідарнасьці.

Паводле спадарыні Тацяны, у лісьце з Бэльгіі гаворыцца, што Вільфрэд Мартэнс шакаваны падзеямі 19-га сьнежня ў Менску, што ён лічыць Паўла Севярынца знакавай асобай, і што гатовы прыкладаць намаганьні, каб абстаноўка ў Беларусі нармалізавалася паводле прынцыпаў сапраўднай дэмакратыі.

Тацяна Севярынец кажа, што вельмі ўзрушаная гэтым лістом і дужа ўдзячная за падтрымку і за добрыя словы на адрас сына, які цяпер знаходзіцца ў зьняволеньні.

Болей навін