Cтаршыня Папскай рады па CМІ арцыбіскуп Чэллі наведае Беларусь

23 сакавіка 2011 12:36  |  Навіны

З 12 па 15 траўня Беларусь наведае старшыня Папскай рады па сродках масавай камунікацыі арцыбіскуп Клаўдзіа Марыа Чэлі. Ватыканскі іерарх сустрэнецца з прадстаўнікамі свецкіх і рэлігійных СМІ падчас адмысловай канферэнцыі ў менскім касцёле св. Сымона і св. Алены (пл. Незалежнасці, 15).

Плануецца, што сустрэча з прадстаўнікамі свецкіх мас-медыя адбудзецца 13 траўня ў 10.00 (зала на доле Чырвонага касцёла). Тэма — «Этыка ў СМІ». А пасля запланаванай на 12.00 св. Імшы пройдзе сустрэча з прадстаўнікамі рэлігійных мас-медыя на тэму «Неабходнасць выкарыстання СМІ ў справе евангелізацыі».

 

Таксама арцыбіскуп Чэллі наведае Мір і Нясвіж, дзе ў касцёле Божага Цела ў Нясвіжы плануецца цэлебрацыя літургіі. А 15 траўня ватыканскі іерарх будзе маліцца з вернікамі ў мінскай архікатэдры (пл. Свабоды, 9).

 

Падрабязную інфармацыю магчыма даведацца ў кс. Юрыя Санько, адказнага за правядзенне канферэнцыі па тэлефоне:+375 29 795 53 51  (з панядзелка па пятніцу ад 10.00 да 13.00)

Болей навін