Кастусь Севярынец. Роздум на Дзень Волі

25.03.2011, 10:21  |  Навіны, БХД, Грамадства, Культура

Сёньня, у Дзень Волі публікуем прысьвечаны гэтаму дню верш бацькі зьняволенага лідэра БХД Паўла Севярынца, віцебскага пісьменьніка і журналіста Кастуся Севярынца.

 

Роздум на Дзень Волі

 

О, Беларусь! Любімая… Праклятая…
Пакутніца на росхрысце вятроў.
Краіна стукачоў і правакатараў,
Краіна ваяроў і змагароў. 

Яны цябе хто ганілі, хто славілі,
А «трэці пуць» — спіхнуць у каламуць.
Так сталася, што поплеч Каін з Авелем
Спрадвеку тут адной сям’ёй жывуць. 

Радзіма! Ну няўжо гібець вякамі нам?
Мы ж, кожны, дзеці родныя твае.
Хай грэх цяжкі даруе Авель Каіну,
А той ніколі брата не заб"е!

Ды лепшыя сыны — ізноў за кратамі.
Няволя — воля?
Енк «правадыроў»…
О, Беларусь! Любімая… Праклятая…
Пакутніца на росхрысце вятроў.

Крыніца: "Наша Ніва"

Навіны па тэме

Фото юзера Sonca
Sonca 25.03.2011
Дзякуй! Са святам! Мужнасці, веры, надзеі, любові!