Сусветны банк пагадзіўся разгледзець прапанову БХД зрабіць грунтоўны аналіз перспектыў беларускай эканомікі (фота)

18.04.2012, 16:35  |  Галоўныя навіны, Палітыка

Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Георгі Дзмітрук узяў удзел у семінары "Прыватызацыя і прыватнае прадпрымальніцтва" ў межах новай ініцыятывы ЕС для Беларусі "Еўрапейскі дыялог для мадэрнізацыі", які прайшоў 16-17 красавіка ў Варшаве.

 

У семінары ўзялі ўдзел прадстаўнкі Сусветнага банку, Еўрапейскага банку рэканструкцыі і развіцця, вядомыя палітыкі і эканамісты. "Ад імя БХД я прапанаваў зрабіць грунтоўны аналіз перспектыў беларускай эканомікі на бліжэйшыя дзесяць гадоў, каб мы больш дакладна ведалі, куды рухаецца наша эканоміка, якія галіны нам трэба развіваць, а якія не. Старшы эканаміст рэгіянальнага ўпраўлення Еўропы і Цэнтральнай Азіі Сусветнага банку Андрэа Далл'оліё пагадзіўся рзгледзець маю прапанову", - адзначыў Георгі Дзмітрук.

 

Паводле яго словаў, шэраг еўрапейскіх структураў ужо распрацоўваюць пілотныя праекты для мадэрнізацыі беларускай эканомікі, прымаюць рэкамендацыі па найлепшых шляхах яе мадэрнізацыі і правядзенні прыватызацыі ў краіне.

 

"У Беларусі вельмі складаная сітуацыя з прыватызацыяй. У нас яна адбываецца непразрыста, неэфетыўна і мае на мэце кароткатэрміновыя перспектывы: прадаць як мага даражэй. Насамрэч, прыватызцыя павінна праходзіць пад інвестараў, каб яны мелі больш жадання застацца на нашым рынку і ўкласці больш сродкаў у развіццё прадпрыемстваў, прыцягнуць больш інвестыцый", - падкрэсліў сустаршыня БХД.

 

"Доля прыватнага сектару ў беларускай эканоміцы складае па розных ацэнках каля 30%. Але ўжо даўно падлічана, што для нармалёвага развіцця эканомікі, яна павінна складаць не менш за 70-75%. Грузія, Малдова і іншыя постсавецкія краіны ўжо даўно пайшлі на гэта. Адны мы топчамся на месцы", - лічыць Георгі Дзмітрук.

 

Сусветны банк пагадзіўся разгледзець прапанову БХД зрабіць грунтоўны аналіз перспектыў беларускай эканомікі (фота)Сусветны банк пагадзіўся разгледзець прапанову БХД зрабіць грунтоўны аналіз перспектыў беларускай эканомікі (фота)Сусветны банк пагадзіўся разгледзець прапанову БХД зрабіць грунтоўны аналіз перспектыў беларускай эканомікі (фота)Сусветны банк пагадзіўся разгледзець прапанову БХД зрабіць грунтоўны аналіз перспектыў беларускай эканомікі (фота)

Навіны па тэме