Віталь Рымашэўскі: Чэмпіянат свету ў Беларусі – гэта мімікрыя ў галіне спорта (відэа)

24 кастрычніка 2013 14:30  |  Галоўныя навіны

Не толькі спартыўныя чэмпіянаты, але і
дэмакратыя з’яўляецца дасягненнем сусветнай цывілізацыі. Пра гэта ў эфіры
тэлеканалу Белсат падчас ток-шоў “Усё будзе хакей”, прысвечанага
правядзенню ў 2014 годзе ў Беларусі чэмпіянату свету па хакеі, заявіў
сустаршыня аргкамітэту Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Віталь Рымашэўскі.

 

“А тое, што адбываецца ў Беларусі, –
гэта мімікрыя ў галіне спорта. Нават сёння паглядзіце для каго праводзяцца
гульні? Вы ведаеце, як робіцца напаўняльнасць трыбунаў у гэтых палацах. Па
разнарадцы настаўніцы ў свой вольны час гоняць туды школьнікаў, студэнтаў, каб
яны напаўнялі гэтыя трыбуны, асабліва, калі там прысутнічаюць высокапастаўленыя
асобы. Па закрытай інфармацыі ўжо зараз пачаліся зачысткі людзей без сталага
месца жыхарства ў Менску, у вялікіх гарадах. Таму, калі мы кажам, што спорт –
гэта радасць для ўсіх, хацелася б, каб гэта было так. І менавіта таму я сёння
выступаю супраць (правядзення ЧС), таму што гэта ўсё для піяру аднаго чалавека
і той групоўкі, якая сабралася вакол яго. Гэта ўжо сёння не свята спорту”,
– адзначыў палітык.

 

“У нас ужо былі прэцэдэнты, калі нават у
дэмакратычных краінах заўзятараў з бел-чырвона-белым сцягам выпіхвалі з
трыбунаў. Таму гэты хакей дакладна будзе не для ўсіх”, – падкрэсліў
сустаршыня БХД.

 

“Я за правядзенне Чэмпіянату свету па хакеі ў
Беларусі, але я за тое, каб ён быў для ўсіх беларусаў. Я бы хацеў, каб на
трыбунах маглі сядзяць тыя, хто кінуты за краты, нашы палітвязні, каб яны здолелі
прыйсці, набыць квіток па любых коштах і глядзець гэты хакей разам з астатнімі.
Калі ж не, то тады правядзенне чэмпіянату свету ў Беларусі ў такіх умовах
амаральнае”, – дадаў палітык.

 

“Гэты чэмпіянат свету ўжо дорага аплочаны.
Набудавана шмат лядовых палацаў. Напрыклад, у Бабруйску падубаваны выдатны лядовы
палац, у той жа час у шматлікіх мікрараёнах няма ніводнай спартовай залы для
моладзі. За які кошт будуюцца гэтыя палацы? Хто атрымае прыбыткі ад гэтых
палацаў? Мы ведаем, што страты ўжо панесеныя. Бюджэтныя ўкладанні, абсалютна
бескантрольныя, туды ёсць. Ускоснае пацверджанне гэтаму – пасадкі чыноўнікаў, адказных
за гэта”, – лічыць Віталь Рымашэўскі.

 

Паводле яго, тут паўстае пытанне: Што можна было б
зрабіць на гэтыя грошы? “Калі па ўсёй краіне на хапае лякарняў. Замест
будаўніцтва гэтых шыкоўных палацаў можна было б укласці сродкі ў неабходныя
рэчы: у лекаванне дзяцей, састарэлых.
Дастаткова зайсці ў любую лякарню, каб гэта на свае вочы пабачыць. Калі
фарбуецца фасад дому, а пры гэтым разбураецца падмурак, то робіцца злачынства.
Тое, што ў Беларусі зараз робіцца, – гэта паказуха, шліфоўка фасаду. Гэты
прыгожы фасад пабачаць усе заўязатары, і гэтай будзе добрай рэкламай дзейснаму
рэжыму, а падмуркі якраз разбураюцца, бо грошы ідуць не туды, куды яны мусць ісці”,
– мяркуе сустаршыня БХД.

 

“Калі б сёння даць людзям права выказацца, ці
ўкладаць сродкі ў гэтыя лядовыя палацы, ці на гэтыя грошы пабудаваць зручныя
дарогі па ўсёй Беларусі, я думаю, голас народу быў бы адназначны”, – падкрэсліў
Віталь Рымашэўскі.

 

Што тычыцца магчымасці з’яднання заўзятараў, дзякуючы
ЧС-2014, то палітык адзначыў, што яны ўжо “і так з’яднаныя ў міліцэйскіх
пастарунках без усялякай палітызацыі”. “З’яднанне ўжо пачалося. У тым
і пытанне, дзеля каго такі спорт? З іншага накіроўваюць на спартовыя мерыпрыемствы
сябраў БРСМ, каб яны махалі чырвона-зялёнымі сцягамі, нават ня будучы ніякімі
заўзятарамі”, – рэзюмаваў ён.

 

Сустаршыня БХД адзначыў, што адносна правядзення
чэмпіянатаў свету у такіх дыктатарскіх краінах, як Беларусь, як Кітай і іншыя,
добра сказаў літоўскі палітык Вітаўтас Ландсбергіс. “Калі еўрапейцы
кажуць, што трэба камунікаваць з дыктатарамі, каб ім экспартаваць дэмакратыю,
то зараз адбываецца экспарт карупцыі з Усходу на Захад”, – працытаваў ён
былога старшыню Сойма Літвы.

 

“Калі з аднаго боку ставіцца беларускі рэжым, а з
іншага – еўрапейскія дэмакратыі, адбываецца падмена свядомасці. Гэта ёсць
палітычным знакам, што гэта норма, што з гэтымі людзьмі, з гэтай краінай, з
гэтай палітычнай сістэмай можна на роўных камунікаваць. І тут страты будуць не
толькі для Беларусі, а агульнаеўрапейскія палітычныя страты”, – заявіў
Віталь Рымашэўскі.

 

“За апошнія
тры месяцы ў Беларусі на тры палітвязня стала больш. Упершыню ў найноўшай
гісторыі Беларусі ксяндза кінулі за краты ў вязніцу КДБ. Гайдукова па новым
артыкуле пасадзілі. Праз два месяцы зноў будзе ў зняволенні Яроменак. Вось гэта
падрыхтоўка да чэмпіянату свету. Яна ўжо пачалася ў Рэспубліцы Беларусь. А яго
правядзенне будзе азначаць па логіцы дзейснай улады, што такія дзеянні будуць
легалізаваныя: “Рабі што хочаш – мы глядзім на гэта скрозь пальцы””,
– адзначыў палітык.

 

“Які крокам мы
робім (гэтым чэмпіянатам)? Крок да чаго? … Я перакананы, што большасць тых
людзей, якія сёння выступаюць за правядзенне, яны б выступілі супраць, ведаючы
ўсю праўду і ўсе наступствы, да якія гэты Чэмпіянат свету вядзе для іх краіны,
і эканамічна, і палітычны”, – падкрэсліў Віталь Рымашэўскі.

 

Болей навін