БХД: Спробы задушыць прагу народу Ўкраіны да свабоды будуць марнымі

02.12.2013, 09:21  |  Галоўныя навіны, Свет, Палітыка

Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты вітаюць народ Украіны ў яго імкненні да свабоды, да еўрапейскай будучыні.

 

Мы выказваем сваю салідарнасць з мільёнамі ўкраінцаў, якія змагаюцца за будучыню сваёй краіны, супраць навалы дыктатуры і расейскай акупацыйнай палітыкі. Сёння ў Кіеве і іншых гарадах Украіны вырашаецца лёс не толькі Ўкраіны, але і ўсёй Усходняй Еўропы.

 

Мы асуджаем зверскае збіццё мірных дэманстрантаў, якое адбылося на загад дзейснай украінскай улады, і выказваем спачуванні пацярпелым.

 

Мы перакананыя, што ўсе спробы задушыць народныя пратэсты, прагу народу Ўкраіны да свабоды, незалежнасці і дэмакратыі будуць марнымі. І Ўкраіна, як у будучым і Беларусь, стануць вольнымі і дэмакратычнымі еўрапейскімі краінамі.

Навіны па тэме