МХД: што больш важна - навука ці аквапаркі? (відэа)

14.01.2014, 13:24  |  Галоўныя навіны, Палітыка, Грамадства, Эканоміка, Відэа на сайце

У 2013 годзе бюджэтам Беларусі на Нацыянальную акадэмію навук было выдаткавана 1,32 трлн рублёў, у той час як на будаўніцтва "Чыжоўка-Арэны", аквапарка і новага музея ВАВ - 1,86 трлн рублёў.

 

"1,32 трлн < 1,86 трлн рублёў. Задумайцеся!" - заклікаюць Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты.

 

Нагадаем, з мэтай інфармавання грамадзян пра тое, куды выдаткоўваюцца грошы грамадзян, МХД прапануе серыю відэаролікаў, якія наглядна дэманструюць прыярытэты рэжыму.

 

"Мы выступаем супраць карупцыі, за празрыстасць бюджэту, які складаецца з падаткаў насельніцтва, за кантроль грамадзян над выдаткаваннем бюджэтных сродкаў. Людзі павінны ведаць, на што марнуюцца іхныя падаткі, бо без народнага кантролю народ у нашай краіне бяднее, а рэжым багацее", - адзначыла старшыня аргкамітэту МХД Марына Хоміч.

 


Навіны па тэме