У Валожыне пададзена заяўка на пікет супраць будаўніцтва на месцы халакосту

27.06.2014, 13:23  |  Галоўныя навіны, Рада Народных Дэпутатаў, Палітыка

Каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" ў Валожыне Георгі Каржанеўскі падаў заяўку на пікет з мэтай прыцягнення ўвагі грамадства да перапахавання ахвяраў халакосту дзеля таго, каб спыніць будаўніцтва жылых дамоў на месцы масавых расстрэлаў яўрэйскага насельніцтва ў мястэчку.

 

Апроч таго, у Валожыне распачаты збор попісаў пад адпаведным зваротам да мясцовых і рэспубліканскіх уладаў. Бланкі з 35-ю подпісамі ўжо пададзеныя ў райвыканкам і аблвыканкам.

 

"Мы працягнем збіраць подпісы і надалей. У студзені ўлады сказалі, што правядуць слуханні з грамадзянамі, што будзе абмеркаванне, усё вырашыцца цывілізавана і людзей перапахаваюць. А зараз усё перакруцілся, усё дзеіцца па-бандыцку. Але гэта нельга. Не можна будаваць на касцях. Трэба, каб людзі выказаліся. А яны незадаволеныя тым, што адбываецца", - падкрэсліў Георгі Каржанеўскі.

Навіны па тэме