Хто адпомсціў Жыжалю?
Наш сайт асвятляў гісторыю дома № 7 па вул. Міхася Лынькова, каля якога ТАА “Парфюм-Трэйд” збіралася будаваць краму “Міла”. Жыхары дома ва ўсе інстанцыі паслалі калектыўныя пратэсты. Інспекцыя Дзяржбуднагляду па г. Мінску прыняла рашэнне аб незаконнасці будаўніцтва, паколькі быў парушаны Закон Рэспублікі Беларусь, арт. 17, 300-3 ад 05.07.2004 года.
Кампанію абавязалі прыбраць з прыдамавога ўчастка агароджу і завезеныя будматэрыялы, што і было зроблена. Здавалася б, жахары могуць уздыхнуць з палёгкай: адваявалі зялёны куток. Але! Цяпер Фрунзенская адміністрацыя абавязана прадаставіць расійскай кампаніі зямлю ў іншым месцы.
На чарговы ліст галава Фрунзенскай адміністрацыі Васільеў даў ухілісты і неканкрэтны адказ. З яго не ясна, хто і калі прыме рашэнне аб замене ўчастка. Так што фінал заблытанай гісторыі застаецца адкрытым.
А самае дзіўнае, што на пачатку года быў затрыманы па факту хабару начальнік вышэйзгаданага дэпартамента Я.У. Жыжаль. Яму адпомсцілі?