Галіна Каржанеўская. Пярэдадзень 18-га
Якая сіла звала нас, калі
З усіх бакоў у непагадзь, мароз
Мы на пікет, спяшаючы, ішлі?
(І нам ніхто
гасцінцаў мех
не нёс.)
І толькі над галовамі ўгары
Узняўся бел-чырвона-белы сцяг,
Адчулі:
ён падобен на зару,
Ён цемры растрывожанае крах…
Галіна Каржанеўская