Беслан і мінскае метро
Апошні тыдзень інтэрнет ахапіла хваля інфармацыйных матэрыялаў з нагоды акцыі пратэсту маці Беслану – тых, чые дзеці сталіся ахвярамі бесчалавечнага тэракту. Мінула 12 год, але сваякі загінулых закладнікаў патрабуць праўды, новага расследвання, абвінавачваюць улады РФ і асабіста Пуціна ў забойстве іх дзяцей.
Кажуць, што у Расеі, як у Беларусі, улады падаўляюць усе праявы нязгоды, рэпрэсуюць і журналістаў, і грамадскую супольнась. Таксама кажуць, беларуская ментальнасць, грамадства нашмат больш прасунутае, еўрапейскае, чым расейскае. Ці так гэта на самрэч?
Чым сітуацыя у Расеi адрозніваецца ад Беларускай? Вельмі паказальным ёсць рэакцыя грамадства на відавочнае злачынства супраць усяго грамадства. Зверскі тэракт у мінскім метро, як і тэракт у расейскім Беслане – не толькі асабістая трагедыя ахвяр тэракту. Гэтыя злачынствы скіраваныя не персанальна супраць ахвяраў , але супраць грамадства ў цэлым. Ахвярай тэрарызму можа стаць любы выпадковы чалавек. Таму рэакцыя грамадства на выклік тэрарызму, як рэакцыя арганізма на самаю небяспечную рану, выяўляе яго жыццяздольнасць, здольнасць абараніць жыццё.
На прыкладзе Беслану: там нават праз 12 год пасля тэракту бацькi пацярпелых дамагаюцца праўды, iх падтрымлiваюць незалежныя журналiсты.
У нас пасля тэракту ў мінскім метро нязгодным бацькам заткнулi рот, незалежная прэса хутка прыняла версiю ўлады…
Сёння незалежныя журналісты, праваабаронцы, палітыкі Расеі стаяць на баку ахвяраў тэракту Беслану. І гэта іншыя якасць грамадзянскай супольнасці Расеі ў параўнанні з беларускай. І ў гэтым нам ёсць чаму павучыцца.
У Беларусі ж усе стабiльна, спакойна… да наступнай трагедыi?..