Паркоўцы каля кардыяцэнтру ў Віцебску, якой дамагаліся актывісты БХД, быць!
7 чэрвеня сябры ініцыятывы
БХД “Віцебск-горад наш” сустрэліся з намеснікам старшыні Віцебскага
гарвыканкаму Сяргеем Саглаевым, каб даведацца, у якім стане знаходзяцца
пытанні, узнятыя не толькі ў калектыўных зваротах, але і іншых. Таксама на
сустрэчу былі запрошаныя начальнік аддзела ЖКГ Віцебскага гарвыканкама Павел
Шыкшнян, начальнік УКБ Міхаіл Мішко і іншыя.
“Па перададзеным
напярэдадні калектыўным звароце наконт
адсутнасці паркоўкі каля абласнога кардыялагічнага Цэнтру нам паведамілі,
што праблема будзе вырашана цягам тыдня і што праца ўжо ідзе. Тое па тэлефоне
засведчылі і людзі, якія да нас звярнуліся за дапамогай”, – адзначыла
каардынатар БХД Віцебшчыны Таццяна Севярынец.
Узноўлена
будаўніцтва паліклінікі
на Поўдні-7, праўда, невялікімі сіламі – усяго працуюць там 15 будаўнікоў.
Што тычыцца звароту наконт асвятлення
Новааршанскай шашы, асфальтавання дарожак і г.д., то актывістам паведамілі,
што заканчваецца праектная дакументацыя, а ўсе працы будуць завершаны ў
наступным годзе.
“Мы папярэдзілі,
што выкананне абяцанняў будзем адсочваць. Гарвыканкам пра тое ведае”, –
распавяла Таццяна Севярынец.