Замалёўкі бабулі-4

24 ліпеня 2017 12:24  |  Рада Народных Дэпутатаў

Ёсьць у Беларусі ўлюбёнае месца маіх дзяцей. Гэта вёсачка
Унорыца, што недалёка ад Рэчыцы, Гомельшчына. Тут нарадзіўся дзед Кастусь, тут
доўгія гады ў любы час сустракала сваіх дзяцей і ўнукаў баба Маруся.

 

Любяць сюды ездзіць і нашыя ўнукі, ужо незлічонае
пакаленне Севярынцаў. Усё тут таямніча і цікава. Кожны раз з’яўляецца нешта
новае, бо дзядзька Мікола, які зараз тут гаспадарыць, любіць здзіўляць і
зрабіць так, каб было па-сапраўднаму зручна, утульна і прыгожа.

Вёска выцягнулася ўздоўж дарогі Рэчыца-Мілаград. Ніякага
стратэгічнага значэння гэтая дарога не мае, але дзень і ноч па ёй бягуць аўто,
бо ўсе вёсачкі, што сустракаюцца па дарозе- на беразе Дняпра. Старажылаў па іх
амаль няма, а людзі панабывалі закінутыя дамкі, пераўтварылі хто ў лецішча, хто
ў аграсядзібу з бізнесам. І манкія гэтыя
мясьціны не толькі для беларусаў. Дарэчы, дамкі набываюць і пераўтвараюць у
гатэлі былыя галоўны інжэнер, галоўны урач, галоўны ветэрынар…А побач з
бабуліным дамком дабудоўвае свой гатэль нейкі масквіч…

Мы ж Днепр бачым з
вакна бабулінай кухні, калі збіраемся за сталом.

Не заходзячы ў хату, Грышаня з Сонькай бягуць глядзець
Муху- гэта новая асоба ў сядзібе. Невядомай пароды чорны шчанюк гойсае галопам
па вальеру. Соня адразу пачынае
дрэсіроўку: “Мухтар, за мной! Бяры мяч! Вось ён, такі круглы!”

Потым –кралі. Дзеці ўжо ведаюць, чым іх трэба карміць,
бягуць па траву.

Цягнуць нас на Дняпро. На другім беразе палююць белыя
чаплі ды чорныя чырвонакніжныя буслы, у
лазняку сварацца дзіўныя птушкі, слізгаюць з-пад ног вужыкі.

Бяруць у дзеда вуду, каб палавіць рыбку, тая не даецца. А
цярпення ж не хапае, бо ў затоке стаіць лодка – мама Даша марыла
павеславаць. Чорная, хутка бягучая вада
Дняпра крыху палохае, асабліва калі,
правяраючы глыбіню каля шпынька сярод ракі, дзед не дастае дна вяслом. А
шпынёк-паказчык таго, што там можа быць кусток пад вадой, дзе прытаіўся які
лянівы акунь. Дзед-майстар лавіць рыбу рукамі па тых шпыньках, але фокус не
ўдаецца, ды дзеці ўжо і не чакаюць яго завяршэння, просяцца на бераг, дзе прызнаюцца, што было страшна і больш на лодке яны не паедуць. Але праз ноч страхі
забываюцца… Пасля навальніцы бягуць
вычэрпваць ваду з лодкі, каб павандраваць па наваколлях.

У баньке, якая проста ледзь не скача з крутога берага,
можна не толькі памыцца-папарыцца, але і на канапе паваляцца ды тэлевізар
паглядзець, а хочаш, дык і гарбаткі з якімі прысмакамі пасёрбаць .

Наведаўшы бабу Марусю і дзеда Паўла на могілках, ідуць па
маміных лугах, дзе тая з дзядзькам Паўлам пасвіла кароў. Летам жа воля воляй, а
бабулі трэба было і дапамагаць.

Па дарозе трапляюцца грыбы. Канешне, бярэм на смажанку.
Грыня адбіваецца ад камароў, а Соня спявае з мамай ды ўсё пытаецца:”А што там?
А там?”

Вакол Унорыцы –
загадкавыя мясьціны: Каменка, Цярцежык, Прысярод, Стойла, Тойбок… Усё
трэба даследаваць. І час на гэта ёсьць.

Насупраць могілак-высокае дрэва з буслінай сям’ёй. У прыродзе гарманічна ўсё.

Замалёўкі бабулі-4
Замалёўкі бабулі-4
Замалёўкі бабулі-4
Замалёўкі бабулі-4
Замалёўкі бабулі-4
Замалёўкі бабулі-4
Замалёўкі бабулі-4
Замалёўкі бабулі-4
Замалёўкі бабулі-4
Замалёўкі бабулі-4
Замалёўкі бабулі-4
Замалёўкі бабулі-4
Замалёўкі бабулі-4
Замалёўкі бабулі-4

 

Болей навін