У Менску БХД праводзіць акцыі “Зялёны Менск” (фота)

27 красавіка 2015 14:29  |  Рада Народных Дэпутатаў

Суполка Беларускіх Хрысціянскіх Дэмакратаў Фрунзенскага
раёна Менска правяла добраўпарадкаванне тэрыторыі храма Архістратыга Міхаіла. Былі
пасаджаны дрэвы, прыбрана частка тэрыторыі.

БХД традыцыйна ўвесну ў розных кутках Менска правозяць акцыі
“Зялёны Менск”.

“Тое, якім будзе наш горад, залежыць ад актыўнасці
грамадзян. Ад нашай адказнасці за двары і паркі. Мы павінны не толькі бараніць
ад знішчэння нашы паркі і двары, але таксама рабіць тое што здольныя: пасадзіць
дрэва, прыбраць смецце, дапамагчы храмам. Мы заклікаем далучацца да
добраўпарадкавання горада сем’ямі і дзецьмі. Менск – наш горад, і наша
адказнасць – абараніць яго і захаваць зялёным для будучых пакаленняў”, –
адзначыў сустаршыня аргкамітэту БХД Віталь Рымашэўскі.

Болей навін