Сябры БХД даглядаюць могілкі ахвяр нацызму ў Лагойскім раёне

20 красавіка 2015 17:07  |  Рада Народных Дэпутатаў

Адна сямейная пара з Мінска ўзяла на сябе служэнне
прывесці ў парадак забытыя магілкі землякоў, якія загінулі ў вайну.

 

Дзве страшэнныя фашысцкія блакады прайшліся
катком па Лагойшчыне. З дзецьмі і старымі беглі на балота, сядзелі па шыю ў
вадзе, накрываліся мохам, хаваліся пад карчамі… Застрэленых пасля звозілі
вазамі, харанілі без гадоў нараджэння. Толькі
прозвішча і сказ: “Убиты в 1943 г.”.

 

Такіх “сямейных” магілак шмат у вёсцы Янушкавічы. Многія імёны ўжо з’ела
іржа. Вось некалькі такіх захараненняў: “Леонович
Трофим Петрович (1876-1943), Марцинкевич Матрена Филипповна и 3 детей”, “Марцинкевич
Антон Васильевич и Нина Трофимовна и 4 детей. Убиты в 1943 г.”, “Локаць Пелагея
Бонифацьевна з дочкой и двумя сынами. 1943”.

 

Прыбрана шмат магіл. Па просьбе мясцовай
жыхаркі пафарбавана аградка дзяцей партызана Паўла Говарава, які арганізоўваў
атрад “Бальшавік” і быў забіты па даносе. Большай дзяўчынцы было 5 гадоў,
меншаму – год і 7 месяцаў. Іх матуля адышлася падаіць карову…

 

Наперадзе
ў сяброў БХД яшчэ нямала працы. Могілкі, на жаль, у запушчаным стане.

 

Сябры БХД даглядаюць могілкі ахвяр нацызму ў Лагойскім раёне

Болей навін