Слонімцы зьбіраюць сродкі на помнік ахвяры савецкіх партызанаў
Помнік знадмагільнай плітой намагіле жыхара
вёскі Якімовічы Васіля Струпаўца маюць паставіць сябры Слонімскай арганізацыі
БХД.
Актывіст Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі са
СлонімуАлесь Масюкраспавёў Свабодзе, што сям’ю Струпаўцоў зь Якімавічаў у
1943 годзе забілі савецкія партызаны атраду імя Панамарэнкі.
З усёй сям’і цудам застаўся жыць толькі маленькі Васіль — ён
быў паранены ў ногі, але здолеў выпаўзьці з падпаленай хаты.
«Цяпер пра гэта не прынята ўзгадваць, хоць гадоў 15 таму
гісторыя была апісаная ў мясцовай газэце, — расказвае Алесь Масюк. — Пра гэта
распавёў сам Васіль Струпавец. Ён памёр, а належнага помніка на ягонай магіле
няма дагэтуль».
Паводле спадара Масюка, найперш яны пачалі збор сродкаў на
помнік Васілю Струпаўцу сярод актывістаў, але таксама зьмясьцілі абвестку ў
інтэрнэце.
Магіла Васіля Струпаўца знаходзіцца побач з пахаваньнямі
закатаванай сям’і — бацькі, двух братоў і сястры.