Прадстаўнікі партыі БХД сустрэліся з кіраўніцтвам мясцовых самакіраванняў Літоўскай Рэспублікі

15 лістапада 2010 15:48  |  Рада Народных Дэпутатаў

Дэлегацыя прадстаўнікоў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі правяла сустрэчы з кіраўніцтвам мясцовых самакіраванняў Панявескага і Радзівілішкаўскага раёнаў Літоўскай Рэспублікі 13-га і 14 –га лістапада гэтага года. Дэлегацыю ўзначаліў сустаршыня партыі БХД і кандыдат на пасаду прэзідэнта Беларусі Віталь Рымашэўскі.

Беларускія хадэкі былі прадстаўлены мясцовымі лідэрамі з Менску, Бабруйску, Баранавіч, Асіповіч, Берасця і Мастоў, якія балатаваліся ў мясцовыя саветы падчас папярэдніх мясцовых выбараў і стварылі Раду народных дэпутатаў. У дэлегацыю БХД увайшлі дзеючыя і былыя дэпутаты мясцовых саветаў:  Аляксей Цюлькоў з Асіповічаў, Жанна Шчарбініна з Аўсянкоўкі Горкацкага раёна і Зміцер Кухлей з Мастоў.

Мэтай паездкі дэлегацыі БХД было наладжванне сувязяў з літоўскімі мясцовымі самакіраваннямі, абмен досведам у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці сваіх рэгіёнаў, а таксама наладжвання сталага супрацоўніцтва паміж беларускімі і літоўскімі гарадамі.

У Панявежы прадстаўнікоў БХД прымаў мэр гораду сп. Віталіюс Саткевічус, які выказаўся за болей шчыльнае супрацоўніцтва паміж літоўскімі і беларускімі гарадамі у эканамічнай, культурнай і іншых сферах.

 

 У Радзівілішках дэлегацыя БХД сустракалася з кіраўніком мясцовай адміністрацыі сп.Вітолісам Янушэвічусам, які падзяліўся досведам падтрымкі ў рэгіёне прыватнай ініцыятывы, развіцця сацыяльна-культурнай і спартовай сферы.

Віталь Рымашэўскі падчас сустрэчаў з кіраўніцтвам мясцовых самакіраванняў Панявескага і Радзівілішкаўскага раёна звярнуў увагу на неабходнасць наладжвання болей шчыльнага супрацоўніцтва паміж беларускімі і літоўскімі гарадамі ў эканамічнай, турыстычнай і культурнай сферах, абмене досведам рэфармавання мясцовага самакіравання.

 

Прадстаўнікі БХД і кіраўніцтва літоўскіх самакіраванняў выказалі зацікаўленасць у далейшым наладжванні супрацоўніцтва паміж беларускімі і літоўскімі гарадамі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Памяшканне паседжанняў Рады Радзівілішкаўскага раёнаў

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Размова Віталя Рымашэўскага з прадстаўнікамі Рады Радзівілішкаўскага раёна

Болей навін