Ініцыятыва “Наша Кунцаўшчына” размалявала шэры плот у Кунцаўшчыне (фота)
У суботу, 18 чэрвеня, ініцыятыва “Наша Кунцаўшчына” разам з іншымі грамадскімі арганізацыямі і партыямі, у тым ліку Партыяй БХД, а таксама супольна з жыхарамі Кунцаўшчыны зладзіла акцыю па размалёўцы шэрага бэтоннга плоту ля крамы “Азарэнне” ў мікрпараёне Кунцаўшчына.
Удзел у акцыі ўзяў прафесійны мастак, які намаляваў вялікі акварыюм з рыбкамі. Побач з ім ладзіўся конкурс сярод дзяцей на лепшы малюнак.
“Жыхары Кунцаўшчыны ўсіх узростаў былі вельмі радыя зладжанай акцыі. Паколькі гэты шэры плот папросту ўродваў аблічча мікрараёну. Цешыў іх і той факт, што акцыю правялі самі жыхары на сваю ініцыятыву без удзелу уладаў”, – адзначыў Дзяніс Садоўскі.