АХ, ЦЭНЫ…

02 верасня 2011 13:30  |  Блог Галіны Каржанеўскай

Ах, цэны?

Валюта яшчэ ды зарплаты…

Прадукты і рэчы заўсёды ў цане.

А вас не хвалюе, таварышы, не,

Што гнояць за кратамі

 невінаватых?

 

З вас досыць БТ і СБ.

Вашы хаты

Знаходзяцца з краю. Вы рады мане.

Прадукты і рэчы для вас у цане?

А розум дзяціны

 і голас адняты.

Болей навін