Бабруйскія актывісты БХД дамагліся рамонту асфальту ў дварах жылых дамоў

09 снежня 2011 12:47  |  Рада Народных Дэпутатаў

Бабруйскія актывісты аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” сабралі подпісы пад зваротам у Ленінскі райвыканкам горада Бабруйска з просьбай адрамантаваць асфальт і ўпарадкаваць тэрыторыі ў дварах шэрагу дамоў гораду.

 

У прыватнасці, яны прасілі ўпарадкаваць двары дамоў па вуліцах Урыцкага 73,75 і 77, Кастрычніцкая 109, 111 і 113, а таксама Энгельса 102. Пра гэта паведаміла Магілёўская абласная каардынатарка аргкамітэту БХД Таісія Кабанчук, якая жыве ў Бабруйску.

 

У сваім адказе гарадскія ўлады паведамілі, што пасля звароту былі праведзеныя рамонтныя працы і ўпарадкаваная тэрыторыя ў дварах дамоў па вуліцы Урыцкага. Разам з тым у дварах па вуліцы Кастрычніцкая і Карла Лібкнехта 62 і 64 з-за рамонту цеплатрасы быў няякасны пакладзены асфальт. За гэта ўлады наклалі на адказную за гэта асобу спагнанне ў выглядзе штрафу.

 

Пры гэтым у Ленінскім райвыканкаме паведамілі, што рамонт афсальту на вуліцах Кастрычніцкая і Энгельса запланаваны на 2012 год. Аб яго сканчэнні сябрам БХД будзе паведамлена дадаткова.

 

“Таксама мы збіраемся сабраць подпісы за капітальны рамонт жылых дамоў па вуліцы Ванцэці 44 і Пушкіна 236. Напрыклад, жыхары дому на вуліцы Ванцэці вельмі скардзяцца, што іх дом 1934 году будаўніцтва вельмі даўно не рамантаваўся”, – адзначыла Таісія Кабанчук.

Болей навін