У Горадні дамагаюцца паляпшэння руху аўтобусаў

03 студзеня 2012 19:28  |  Рада Народных Дэпутатаў

Гарадзенскія актывісты аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” сабралі 103 подпісы за паляпшэнне транспартнага руху паміж Горадняй і вёскай Капцёўкай, што знаходзіцца за 10 км ад гораду.

 

Пра гэта паведаміў абласны каардынатар БХД Мікола Баўсюк. Паводле яго словаў, напярэдадні Новага году подпісы былі перададзеныя ў аўтобусны парк Горадні. “З дакументаў мы зрабілі ксеракопіі, каб у выпадку адмовы з аўтобуснага парку звярнуцца ў райвыканкам ці далей”, – адзначыў Мікола Баўсюк.

 

Як распавёў ён, праблема заключаецца ў тым, што ўлады знялі адзін з аўтобусных маршрутаў, што хадзіў між Горадняй і Капцёўкай. І зараз перапынак паміж рэйсамі аўтобусаў дасягае чатырох гадзінаў. Але шмат вяскоўцаў працуе ў горадзе, гараджанаў – у вёсцы. Таму даўгія перапынкі спрычыняюцца да вялікай незадаволенасці працоўных.

 

Мікола Баўсюк паведаміў, што ў аўтобусным парку абяцалі даць адказ на калектыўны ліст на працягу двух тыдняў.  

Болей навін