Народныя дэпутаты ад БХД за два гады рэалізавалі больш за 100 сацыяльных праектаў (Фота)

23 студзеня 2012 13:00  |  Рада Народных Дэпутатаў

21 студзеня адбылася сустрэча па выніках кампаніі БХД Рада Народных Дэпутатаў. Падчас сустрэчы сябры БХД, якія на працягу мінулага году, праявілі найбольшую актыўнасць былі ўганараваныя сувенірнымі кубкамі з сімволікай БХД.

Агулам за два апошнія гады з моманту старту кампаніі Рада Народных Дэпутатаў рэгіянальнымі актывістамі было рэалізавана больш за 100 сацыяльных праектаў. Гэтак, у некаторых рэгіёнах было арганізаванае вулічнае асвятленне, праведзены рамонт дарог і жыллёвага фонду, рабіліся спробы вяртання гарадскім вуліцам спрадвечных назваў, аховы прыроды і захавання гісторыка-культурнай спадчыны.

– Я лічу, што гэта – перспектыва. Лукашэнка нас душыць, Лукашэнка нас дыскрэдытуе па тэлебачанні. У нас няма іншага шляху як дастукацца да сэрца людзей, як пераканаць іх, што мы альтэрнатыва ўлады, што мы народная партыя, народны рух хрысціянска-дэмакратычны, які змагаецца за інтарэсы простых людзей. Толькі праз Раду Народных Дэпутатаў, толькі праз абарону людзей у іх надзённых патрэбах, у тых самых вострых, балючых пытаннях, з якімі яны сустракаюцца ў сваім прыватным жыцці, – адзначыў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.

Рада народных дэпутатаў была створана ў 2010 годзе пасля фальсіфікацыі рэгіянальных выбараў. Дадзеная сустрэча толькі падвяла толькі вынікі кампаніі за апошні год. Праца актывістаў па вырашэнні рэгіянальных праблем працягваецца.

Болей навін