Фірму, якая знявечыла гістырычны помнік у Менску, аштрафавалі на 700 тысячаў рублёў (фота)

12 ліпеня 2012 16:35  |  Рада Народных Дэпутатаў

Фірма ТАА “Белмерыдыян”, якая ў кастрычніку 2011 года, не атрымаўшы дазвол Міністэрства культуры, праламіла сценку ў жылым доме па вуліцы Ленінградская 3 ў Менску (дом унесены ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны) і на яе месцы зрабіла дзверы, была аштрафаваная паводле арт. 19.3 КаАП Беларусі на 20 базавых велічыняў, альбо 700 тысячаў рублёў.

 

Дадзенае рашэнне яшчэ 14 снежня 2011 года вынесла адміністратыўная камісія пры адміністрацыі Кастрычніцкана раёну горада Менска. Аднак даведацца аб гэтым жыхары дому здолелі толькі 11 ліпеня 2012 года.

 

“Спачатку ліст з рашэннем згубіўся па дарозе ад адміністрацыі да мяне. Затым чыноўнікі адмовіліся адказваць на зварот, бо я забыўся паставіць у ім свой подпіс. І вось з трэцяй спробы адказ, нарэшце, дайшоў да мяне”, – адзначыў сябар аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Максім Гацак, які заўважыў парушэнне і ініцыяваў разбіральніцтва.

 

На жаль, фірма-такі атрымала дазвол ад Міністэрства культуры на правядзенне “работ па рэканструкцыі памяшкання” і зрабіла чарговыя дзверы ў сцяне гістарычнага помніка. Зараз у гэтым памяшканні знаходзіцца інтэрнэт-крама domvmeste.by.

 

Як адзначыў сябар БХД, 25 кастрычніка 2011 года ТАА “Белмерыдыян” распачала працы, як высветлілася пазней незаконныя, па перапланаванні кватэры на першым паверсе дому па адрасе Ленінградская 3. Пасля звароту актывіста ў Міністэрства культуры Беларусі і адміністрацыю Кастрычніцкага раёну Менска, працы ў доме на пэўны час спыніліся, аднак пасля атрымання дазволу ад Мінкульту “Белмерыдыян” аднавіў працы.  

 

Адным з вынікам перапіскі актывіста з уладамі стала таксама тое, што яны заклікалі жыхароў дамоў па адрэсах вул. Кірава 1, Ленінградская 3 і 5, Свярдлова 22, 24 і 26, Ульянаўская 29 і зав. Міхайлаўскі 4 “азнаёміцца з пералікам гісторыка-культурных каштоўнасцяў і з дзеючым заканадаўствам у сфэры аховы гісторыка-культурнай спадчыны, а таксама аформіць ахоўныя абавязацельствы”.

 

Фірму, якая знявечыла гістырычны помнік у Менску, аштрафавалі на 700 тысячаў рублёў (фота)Фірму, якая знявечыла гістырычны помнік у Менску, аштрафавалі на 700 тысячаў рублёў (фота)

Болей навін