Галіна Каржанеўская. Міласэрнасць па-нашаму

23 жніўня 2012 14:37  |  Блог Галіны Каржанеўскай

На першым месцы ў нашай краіне, як вядома, спорт. Падтрымкай дзяржавы ганарацца як прызёры алімпіяд, так і выхаванцы дзіцячых спартыўных школ. Аднак ёсць людзі, пра якіх рэдка ўзгадваюць у СМІ і на якіх не пральецца залаты дождж бюджэтных сродкаў.

 

У рэспубліцы катастрафічнае становішча з доглядам невылечна хворых (анкалогія, паралічы, старэчыя дэменцыі і да т.п.). Два хоспісы на сталіцу – кропля ў моры. Практычна ўвесь клопат па догляду кінуты на плечы сваякоў, якія мусяць быць і сядзелкамі, і санітаркамі, і медсёстрамі адначасна.

 

Большасць месцаў у хоспісах адведзена для анкалагічных хворых, але ёсць так званыя сацыяльныя ложкі для іншых катэгорый. У хоспісе пры 11-ай бальніцы горада Мінска  знаходзіцца дзесяць такіх ложкаў. Кошт знаходжання за суткі – 220 000 беларускіх рублёў. Нягледзячы на немалыя грошы, у чаргу на шпіталізацыю запісана звыш 70-ці чалавек (як правіла, ляжачых), гэта прыкладна да Новага года. Так што міласці ад дзяржавы многія могуць не дачакацца…

Болей навін