Актывісты БХД сабралі подпісы за паляпшэнне руху транспарту ў Віцебску (фота)
Актывісты стваранай Партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Таццяна Севярынец і Алена Шабуня 19 кастрычніка ў межах кампаніі БХД “Рада народных дэпутатаў” сабралі 52 подпісы за паляпшэннне руху грамадскага транспарту ў мікрараёнах Білева-1 і Білева-2.
У панядзелак, 22 кастрычніка, подпісы будуць накіраваны ў Віцебскі гарвыканкам.
Як паведаміла Таццяна Севярынец, у гэтыя мікрараёны праведзена вельмі мала транспартных маршрутаў, рух якіх да таго ж вельмі абмежаваны. Апроч таго, у руху аўтобусаў існуюць вельмі вялікія перапынкі, у выніку чаго людзі павінны шмат часу стаяць на прыпынках, а пасля – ехаць у перапоўненым транспарце.
Актывісткі патрабуюць пашырыць маршрутныя рухі, скараціць інтэрвалы руху, прадугледзіць гнуткі графік адпачынку кіроўцаў.
“Мы разумеем, што мікрараёны маладыя і іх інфраструктукра толькі развіваецца. Але тут жыве некалькі дзсяткаў тысяч грамадзян, для якіх гэтая праблема ёсьц надённай. Менавіта таму мы ўдвох усяго за гадзіну здолелі сабраць гэтыя подпісы”, – падкрэсліла Таццяна Севярынец.