Хамства ў дзяржустанове

20 лістапада 2012 10:17  |  Блог Галіны Каржанеўскай

На адрас Савецкага суда г.Мінска адпраўлены ліст наступнага зместу. Нагадваем, што якраз гэты суд аштрафаваў нашых актывістак у жніўні г.г. за збор подпісаў на карысць палітычных зняволеных.

 

“Паважаны старшыня!

 

14 лістапада я звярнулася ў канцылярыю адміністрацыйных спраў, каб забраць пастанову суда. (Мне яе адмовіліся выслаць па пошце.) Я толькі паспела парог пераступіць, а са мной ужо размаўлялі як з ворагам: бесцырымонна, грубым голасам, з непрыязнасцю… З гэткім жа настроем загадчыца канцылярыі Няхлебава В.В. шукала патрэбны дакумент, усім сваім выглядам паказваючы, як ёй не падабаецца ейная работа.

 

Я так разумею, што супрацоўнік дзяржаўнай установы павінен быць як мінімум ветлівым. Без гэтага дзелавыя якасці не маюць значэння. Між іншым, капітан Савецкага РУУС размаўляў са мной куды больш карэктна.

 

І апошняе: хтосьці не парупіўся даць на гарадскую даведку тэлефон згаданай канцылярыі, а таксама павесіць на дзверы сумеснага кабінета выразную шыльду.

 

Калі Вы сур’ёзна паставіцеся да майго ліста, то супрацоўнікі Савецкага суда будуць  лепей ставіцца да сваіх абавязкаў.

 

                                                                                                          Г.А.Каржанеўская”

Болей навін