У Берасці пасля звароту грамадзян праводзіцца праверка

20 снежня 2012 15:26  |  Рада Народных Дэпутатаў

Па доме на набярэжнай Ф.Скарыны 32 у Берасці ідзе праверка стану канструкцый жылога дома. Праводзіць БелНДІБ па накіраванні КДК. Вынікі хутка будуць вядомыя.

Нагадаем, што ў Берасці жыхары дома па набярэжнай Ф.Скарыны ў межах кампаніі “Рада Народных Дэпутатаў” раскрылі афёру дзяржчыноўнікаў з падробкай дазвольнай дакументацыі на будаўніцтва.
 
Берасцейскі гарвыканкам супрацьзаконна дазволіў будаўніцтва псеўда-інвестару СТАА «Формула жыцця» ўбудавана-прыбудаванага памяшкання непасрэдна пад шматпавярховую жылым домам № 32 па набярэжнай Ф.Скарыны на падставе падробленага акта выбару зямельнага ўчастка, у якім загадзя няпэўна паказана аб адсутнасці будынкаў на зямельным участку.

Болей навін