Масты: Народны дэпутат дамогся капрамонту шматпавярховага дома (фота)
Народны дэпутат з Мастоў Зміцер Краснапеўцаў атрымаў адказ ад мясцовых камунальшчыкаў на калектыўны зварот грамадзян. Жыхары шматпавярховага дома № 5 па вул. Цэткін скардзіліся на адсутнасць капітальнага рамонту дома, які быў пабудаваны яшчэ ў 1970-х гадах мінулага стагоддзя.
Паводле адказу зараз вядуцца працы па капітальным рамонце шматпавярховага дома. Камунальшчыкі выканаюць працы па замене інжынерных сетак дома, рамонце пад’ездаў, уваходаў у пад’езды, рамонце пліт гаўбцоў і замене агароджаў на металапрофіль. Камунальшчыкі плануюць завершыць азначаныя працы да канца другога кварталу 2013 года.
Зміцер Краснапеўцаў балатаваўся ў Мастоўскі раённы Савет дэпутатаў у 2010 годзе. Пасля выбараў ён далучыўся да ініцыятывы БХД Рада народных дэпутатаў, актывісты якой працягваюць адстойваць інтарэсы сваіх выбарцаў.