Актывісты БХД са Свіслачы сабралі амаль 150 подпісаў за дадатковы рэйс аўтобуса

18 лютага 2013 12:16  |  Рада Народных Дэпутатаў

Хрысціянскія дэмакраты Марыя Грушэўская і Віктар Пяцельчыц выступілі ініцыятарамі звароту ў Свіслацкі райваканкам наконт арганізацыі дадатковага рэйса грамадскага транспарта ў в. Навасёлкі.

 

У Навасёлкі, дзе змешчаны каталіцкі касцёл, наведваюца вернікі навакольніх вёсак, якія не маюць такой магчымасці ў сваіх населенных пунктах. Аднак з-за адсутнасці пастаяннага транспартнага злучэння вернікі, асабліва старэйшага ўзросту, не могуць патрапіць у касцёл нават падчас рэлігійных святаў.

 

З дапамогай хрысціянскіх дэмакратаў жыхары вёсак Цярэспаль, Новы Двор і Студзенікі Свіслацкага раёна сабралі 144 подпісы за арганізацыю дадатковага рэйса грамадскага транспарта ў в. Навасёлкі па нядзелях і ў дні рэлігійных святаў.

 

Віктар Пяцельчыц: “Гэтая праблема існуе ўжо даўно, на што жыхары неаднаразова звярталі ўвагу ўладаў. Зараз мы сабралі болей за 140 подпісаў і перадаем іх у райвыканкам. Улады павінны адрэагаваць і пайсці насустрач вернікам. Мы не просім бесплатнага аўтобуса. Людзі гатовыя плаціць грошы, каб мець магчымасць наведваць касцёл”.

Болей навін